Чужак ля мяжы
Ля маёй мяжы стаіць чужак
З іншай мовай, сцягам і аддзеннем.
Але, здасі, ён сваяк
З аднолькавым са мной імкненнем.
Калісьці сцежкі асобныя абралі,
У шлях мінулае ўзялі.
Кожны будаваў сваю ідылію:
Хто Нярыс, хто Вілію.
Часта з ім спрачаемся
Вакол палітыкі і продкаў.
Пры тым як-неяк дамаўляемся,
Бо сваркі каштуюць сродкаў.
На тым баку шмат пакінулі
Ураджэнцы маіх краёў.
А тут сабе месца выбілі
Прывіды ягоных землякоў.
Апроч таго, яшчэ застаўся
Скарб былых часоў,
Дзе агульны корань пачынаўся
Сярод сялянства і князёў.
І што ж цяпер стаіць ён на мяжы?
І не прыходзіць да суседа на чаі?
Заўжды казаў: уваход - граніца,
Варта меней нам сварыцца.
Чэрвень 2025




